Пад баранавіцкай турмой з’явіліся падземныя хады

Каб пазбаўленыя волі, якія ўтрымліваюцца ў баранавіцкім следчым ізалятары №6, не мелі магчымасці бачыць размяшчэнне пастоў і тэхнічных сродкаў, з дапамогай якіх зэкаў ахоўваюць, для іх перамяшчэння пабудавана падземная “галерэя”.

Такі падземны ход у Беларусі ёсць толькі ў Жодзінскай турме. Па словах начальніка арыштнага дома маёра Акуліча, гэта дадатковыя захады па ахове спецкантынгенту.

Канструкцыя збудавання даволі складаная, рух там аднабаковы, але галерэя звязвае ўсе рэжымныя карпусы ізалятара. На яе будаўніцтва пайшло 6 мільярдаў рублёў.

Гэта не апошні будаўнічы аб’ект у баранавіцкай турме. У бліжэйшыя гады там мяркуецца ўзвесці яшчэ адзін рэжымны корпус на 500 чалавек.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі