Пад Баранавічамі “Рэно” з п’яным кіроўцам урэзаўся ў слуп і лёг на дах

Пад Баранавічамі “Рэно” з п’яным кіроўцам урэзаўся ў слуп і лёг на дах

Пад Баранавічамі п’яны кіроўца “Рэно” 6 ліпеня трапіў у складанае ДТЗ. Як паведамляе Тэлеграм-канал НЗ Беларусь | Будзь у курсе, машына праязджала непадалёк ад вёскі Бартнікі. Шафёр не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыдарожны слуп, які перакуліўся.

Затым аўтамабіль таксама перавярнула і ўдарыла аб дрэва. Машына легла на дах, а кіроўцу і яго пасажыра выкінула з салону праз лабавое шкло: абодва не былі прышпіленыя.

Абодвух пацярпелых забрала хуткая. Кіроўца ў лякарні ў цяжкім стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі