Пацярпелыя ад выбуху ў Пінску знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане

Стан шасцярых пацярпелых ад выбуху на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" па-ранейшаму стабільна цяжкі.
Трое з іх знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску. Як паведамляе БелаПАН, усе яны пераведзеныя з рэанімацыі ў саматычнае апёкавае аддзяленне.

Яшчэ трое мужчын знаходзяцца ў рэанімацыі Брэсцкай абласной лякарні. На сённяшнюю раніцу ўсе яны ў свядомасці і падлучаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нагадаем, ад выбуху, які адбыўся на заводзе "Пінскдрэз-ДСП" 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. 3 і 4 лістапада на Брэстчыне абвешчаныя днямі жалобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі