Пачаўся суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

Пачаўся суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

9 лютага ў Фрунзенскім раённым судзе Мінска пачаўся суд над журналісткамі тэлеканала "Белсат" 27-гадовай Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) і 23-гадовай Дар'яй Чульцовай. Іх вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.

Андрэеву і Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020-га, калі яны вялі стрым з "Плошчы Перамен" у Мінску. Тады сілавікі жорстка разганялі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.

Журналісткам пагражае да трох гадоў турмы. Падрабязна пра іх можна пачытаць тут.

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова яшчэ летась былі прызнаныя палітзняволенымі.

На суд здолелі патрапіць далёка не ўсе журналісты незалежных СМІ.

Пачаўся суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай
Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева (Бахвалава) / Белсат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі