Пачаўся збор сродкаў на аднаўленне Шаблёў

Здарэнне адбылося ў ноч з 1 на 2 ліпеня, аднак вядома пра яго стала толькі раніцай у сераду. Зараз на месцы пажару адбываецца разбор завалаў – там працуе каля 20 чалавек. Журналістка Ганна Трубачова праз сваю старонку ў фэйсбуку звярнулася да ўсіх неабыякавых з просьбай дапамагчы уладальніку хутара і арганізатару канцэртаў на ім Уладзіміру Шаблінскаму.

Нагадаем, што на жнівень у Шаблях былі запланаваныя два вялікія выступы – фэст “Вольнае паветра” і канцэрт “Крамбамбулі”. Пакуль невядома, як пажар адаб’ецца на планах арганізатараў імпрэз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі