Пачаў дзейнічаць закон аб прыпыненні пагаднення Беларусі з ЕС аб рэадмісіі

Пачаў дзейнічаць закон аб прыпыненні пагаднення Беларусі з ЕС аб рэадмісіі

Пачаў дзейнічаць закон аб прыпыненні пагаднення Беларусі з ЕС "аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу". У пачатку кастрычніка ён быў прыняты Нацыянальным сходам, днямі падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, у чацвер дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У МЗС Беларусі заявілі, што пачынаюць працэдуру прыпынення пагаднення аб рэадмісіі з ЕС яшчэ ў чэрвені. У верасні стала вядома, што законапраект накіраваны ў Нацыянальны сход. Было заяўлена, што яго падрыхтавалі ў адказ на дзеянні ЕС у дачыненні Беларусі (найперш з-за санкцый).

Згаданае пагадненне аб рэадмісіі пачало дзейнічаць летам мінулага года. Яно вызначала, як перадаюцца, прымаюцца і вяртаюцца парушальнікі межаў. І вось, калі на межах Беларусі і краін ЕС ужо некалькі месяцаў працягваецца "міграцыйны крызіс", пагадненне перастае дзейнічаць з ініцыятывы афіцыйнага Мінска. У Бруселі раней абяцалі меры ў адказ. Улады Беларусі спадзяюцца, што "негатыўных наступстваў" для іх не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі