Вы тут

Пачаліся здымкі рэмейка савецкага фантастычнага фільма "Госця з будучыні"

Галоўныя героі "Госці з будучыні" — Аліса Селязнёва і касмічныя піраты / filmz.ru

У Расіі пачаліся здымкі рэмейка савецкага дзіцячага фантастычнага фільма "Госця з будучыні", інфармуе filmz.ru. Ён выйшаў на экраны ў далёкім 1985 годзе (рэжысёр — Павел Арсенаў) і набыў вялікую папулярнасць, нягледзячы на адсутнасць спецэфектаў. Прадусар рэмейка Міхаіл Врубель кажа, што 35 гадоў таму "гісторыю з фантастыкай... тэхнічна... не было магчымасці расказаць на належным узроўні". І цяперашні глядач бачыць, наколькі там "усё выглядае наіўна". І гэта пры тым, што "Госця з будучыні" выйшла ў адзін час з легендарнымі "Зорнымі войнамі", падкрэслівае Врубель.

"Цяпер тэхналогіі ёсць, — кажа прадусар. — І гэта можа стаць дзіўным спалучэннем нашых успамінаў пра гэта кіно і таго, што мы можам тэхналагічна даць сённяшняму гледачу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.