Пачалася праца над сіквэлам "Жалезнага чалавека"

Рэжысёр Джон Фаўро, які зняў "Жалезнага чалавека", пачаў працу над сіквэлам карціны. Паводле паведамлення Slashfilm са спасылкай на словы рэжысёра, сцэнар другога "Жалезнага чалавека" напіша Джасцін Тэру, які раней працаваў над фільмамі "Анёлы Чарлі: Поўны наперад", "Салдаты няўдачы" і серыялам "Кліент заўсёды мёртвы".

Мяркуецца, што ролю Тоні Старка ў карціне таксама выканае Роберт Даўні-малодшы.

Раней паведамлялася, што Marvel і Фаўро склалі кантракт на здымкі сіквела карціны, які студыя плануе выдаць у красавіку 2010 года.

Нагадаем, што "Жалезны чалавек", рэліз якога адбыўся ў траўні 2008 году, сабраў у пракаце больш за 570 мільёнаў долараў.

Фота: gizmodo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі