"Пачалася нейкая сеча": падрабязнасці затрымання ў краме на Чарвякова

Затрыманні ў краме / Кадр з відэа TUT.BY​
Затрыманні ў краме / Кадр з відэа TUT.BY​

У нядзелю ў інтэрнэт трапіла відэа з крамы на вуліцы Чарвякова: сілавікі б'юць людзей у гандлёвай зале. Навакольныя спрабуюць іх спыніць. Адзін з удзельнікаў гэтых падзей — хлопец, якога спрабавалі затрымаць — расказаў "Радыё Свабода", што засталося за кадрам.

Малады чалавек расказаў, што ў нядзелю быў на "Плошчы Перамен", а потым зайшоў у краму пагрэцца. Ужо стаяў у чарзе ў касу, калі пачуў гук светлашумавых гранат. Выглянуў на двор і ўбачыў людзей, якія стаялі ля крамы і стукалі па металічнай паверхні. У нейкі момант да іх накіраваліся сілавікі. Людзі рванулі ў краму, вярнуўся ўнутр і суразмоўца "Радыё Свабода".

"Заляцеў спачатку адзін у чорным, як ашалелы, пачаў збіваць і круціць хлопца. А потым забеглі яшчэ чалавек шэсць, наляцелі на мяне, на мужчыну побач. Пачалася нейкая сеча, у якой я не разумеў нічога, я хапаў мужчыну за руку, каб быць разам, чапляўся за металічную агароджу, а яны працягвалі дубінамі збіваць мяне і людзей побач", — кажа хлопец.

Хлопец успамінае, як людзі вакол крычалі "Не біце, спыніцеся", як адзін з нападнікаў цягнуў яго за нагу, а ён чапляўся за іншых людзей. У выніку яго не забралі.

Проста ў краме яму прамылі рану і перабінтавалі галаву. Пазней у бальніцы, куды ён прыехаў, яму паставілі дыягназ ЧМТ і наклалі 3 швы. Ад шпіталізацыі малады чалавек адмовіўся. Акрамя галавы ў яго траўмаваная і нага: баліць, "уся сіняя, і хадзіць цяжка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі