14 сакавіка ў Марыупалі запрацаваў першы гуманітарны калідор.
Па стане на 13:00 (14:00 паводле мінскага часу) з з горада ў напрамку на Запарожжа змаглі выехаць больш за 160 прыватных аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыупаля Пятро Андрушчанка.
"Заўвага: мы не можам афіцыйна гарантаваць бяспеку па кірунку гэтага калідора. Але гэта адзіны калідор, які мае афіцыйнае ўзгадненне і які фактычна працуе на сёння", — напісаў Андрушчанка.
Паведамляецца, што марыупальцы ўжо праехалі Бярдзянск і працягваюць рухацца ў напрамку Запарожжа. Таксама пацвярджаецца, што ў рамках гуманітарнага калідора захоўваецца "рэжым цішыні".
Марыупаль апошнія дні знаходзіўся ў расійскай аблозе пад пастаяннымі ракетнымі абстрэламі. Па звестках гарадскога кіраўніцтва, загінула больш за 2000 мірных жыхароў Марыупаля.