Па выніках беларуска-іранскіх перамоў падпісаны шэраг дакументаў

Падпісаннем пакета дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах завяршыліся сёння ў Мінску перамовы беларускай і іранскай дэлегацый на чале з прэзідэнтамі дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка і Махмуд Ахмадзінежад падпісалі Сумеснае камюніке па выніках візіту ў Беларусь прэзідэнта Ірана. Падпісаны таксама: Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж міністэрствамі адукацыі дзвюх краін, Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Ірана ў сферы навучання банкаўскага персаналу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі