Па вуліцах Глыбокага прайшло шэсце людзей з інваліднасцю (фота)

Па вуліцах Глыбокага прайшло шэсце людзей з інваліднасцю (фота)

Глыбоцкая парафіяльная філія арганізацыі “Caritas” арганізавала мерапрыемства "Мы разам!". У ім прынялі ўдзел асобы з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькі ды апекуны.

Акцыя адбылася 24 кастрычніка. У ёй удзельнічалі больш за дзве сотні асоб. Як паведамляе сайт catholicnews.by, удзельнікі спаткання сабраліся ў касцёле Святой Тройцы. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч прывітаў гасцей, якія прыбылі на мерапрыемства не толькі з Глыбокага, але і з Мёраў, Паставаў, Лепеля, Ушачаў, Віцебска, Браслава, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінскага раёна.

Потым удзельнікі імпрэзы прайшлі шэсцем ад касцёла да гарадскога дома культуры. У доме культуры гасцей пачаставалі, а потым пачалася забаўляльная праграма. Удзельнікаў чакалі разнастайныя гульні, конкурсы і танцы.

На другім паверсе дома культуры быў арганізаваны круглы стол. У ім прынялі ўдзел бацькі, апекуны асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, сацыяльныя работнікі і святары.

Фота: catholicnews.by

Па вуліцах Глыбокага прайшло шэсце людзей з інваліднасцю (фота)
Па вуліцах Глыбокага прайшло шэсце людзей з інваліднасцю (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі