Вы тут

Па ўсёй Расіі праходзяць антываенныя мітынгі, затрымана больш за 500 чалавек

Санкт-Пецярбург. Гасціны двор 6 сакавіка 2022 года / "Новая газета"

6 сакавіка ў расійскіх гарадах праходзяць антываенныя мітынгі. Першым пачаў Уладзівасток, дзе выйшла 100 чалавек. Некалькі пратэстоўцаў былі з плакатамі і стужкамі і скандавалі лозунгі. Затрымана 15 чалавек.

Затрыманні на антываеннай акцыі ва Уладзівастоку / "Новая газета"

У Новасібірску на акцыі пратэсту супраць вайны Расіі з Украінай затрымана некалькі журналістаў.

"Заціснулі ў цэнтр тых, хто не паспеў выйсці, і пачалі іх па частках дастаўляць да аўтазакаў. Я паведаміў супрацоўнікам, што я журналіст, працую па рэдакцыйным заданні, паказаў пасведчанне. Мяне спачатку не выпусцілі з ачаплення, а потым адвялі да аўтазака. Супрацоўнікі адмовіліся прадставіцца і не паведамілі, куды вязуць",распавёў журналіст НГС.РУ Віктар Баброўнікаў. Выданне звярнулася ў прэс-службу ГУ МУС РФ па Новасібірскай вобласці.

Акцыя ў Новасібірску / НГС

На 13:00 на пратэстах па ўсёй Расіі затрымана 559 чалавек. На 14:00 заяўлены маштабны мітынг у Маскве. З раніцы на Тэатральнай плошчы, дзе павінна прайсці акцыя, дзяжураць сілавікі ў бронекамізэльках, аўтазакі і паліцэйскія аўтобусы.

Тэатральная плошча ў Маскве / "Новая газета"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.