Вы тут

Па ўсёй Расіі праходзяць акцыі супраць Пуціна, паліцыя затрымлівае людзей

На Манежнай плошчы ў Маскве / Іван Жылін, "Новая газета"

13 сакавіка па ўсёй Расіі праходзяць акцыі супраць Пуціна і вайны, якую ён развязаў ва Украіне. Мітынгі былі прызначаныя на 14:00 і пачаліся з усходняй часткі РФ. Усюды, дзе яны праходзілі, паліцыя затрымлівала пратэстоўцаў.

Па інфармацыі "ОВД-Инфо", затрыманні прайшлі ў Барнауле (мінімум 1 чалавек), Іркуцку (15 чалавек), Бранску (1 чалавек), Новасібірску (2 чалавекі), Томску (7 чалавек), Пярмі (3 чалавекі), Омску (2 чалавекі), Камсамольску-на-Амуры (2 чалавекі), Хабараўску (1 чалавек) і Уладзівастоку (4 чалавекі). Па дадзеных партала It's My Sity, затрыманні адбываюцца і ў Екацярынбурзе.

Манежную плошчу ў Маскве супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі ачапілі за гадзіну да таго, як туды павінны былі прыйсці пратэстоўцы. Па інфармацыі "Новай газеты", у той час на ёй знаходзілася каля 100 чалавек. Удзельнічаюць яны ў акцыі ці проста гуляюць па цэнтры сталіцы — незразумела. У большасці ніякай сімволікі ці плакатаў няма.

У людзей, якія знаходзяцца ўнутры перыметра з металічных агароджаў, выбарачна правяраюць дакументы. Праходзяць затрыманні.

Затрыманне на Манежнай плошчы ў Маскве / Іван Жылін, "Новая газета"
Затрыманне на Манежнай плошчы ў Маскве / Іван Жылін, "Новая газета"
Затрыманне на Манежнай плошчы ў Маскве / Іван Жылін, "Новая газета"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.