Па ўсёй Еўропе пройдзе акцыя “Аддай голас Беларусі!”

Агульнаеўрапейская акцыя „Give Belarus a voice” (“Аддай голас Беларусі!”) пройдзе ў ноч з аўторка на сераду 18-19 сакавіка.
Уночы ў цэнтрах еўрапейскіх гарадоў помнікам завяжуць раты, што мае сімвалізаваць адсутнасць свабоды слова ў нашай краіне. Здымкі з акцыі будуць размешчаныя ў мясцовай прэсе і на старонцы www.jef.eu. Акцыю каардынуе моладзевы рух JEF.

Паведамляецца, што яе мэта - звярнуць увагу маладых еўрапейцаў на пастаянны гвалт над правамі чалавека ў Беларусі і на адсутнасць свабоды слова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі