Па ўсёй Беларусі ўзнікаюць праблемы з інтэрнэтам

Па ўсёй Беларусі ўзнікаюць праблемы з інтэрнэтам

9 жніўня ў асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах па ўсёй Беларусі ўзнікаюць праблемы з інтэрнэтам. Паведамленні пра гэта з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Праблемы назіраюцца і ў Мінску: многія карыстальнікі паведамляюць пра зніжэнне хуткасці інтэрнэта. Узнікаюць праблемы з доступам да Telegram, YouTube. Недаступны сайт незалежнага назірання Zubr.in.

Узніклі праблемы з доступам да сайта Еўрарадыё.

Магчыма, міністэрства сувязі і інфарматызацыі патлумачыць, у чым прычына. Некаторыя СМІ ўжо накіравалі запыты наконт сітуацыі з інтэрнэтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі