Па "справе баевікоў" выстаўленыя абвінавачанні як мінімум пяці затрыманым

Па "справе баевікоў" выстаўленыя абвінавачанні як мінімум пяці затрыманым

Абвінавачанні па так званай "справе баевікоў" выстаўленыя як мінімум пяці затрыманым. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са словаў старшыні рады "Бацькаўшчыны" Ніны Шыдлоўскай. Яна спасылаецца на звесткі, атрыманыя ад сваякоў затрыманых. 

Усіх іх вінавацяць паводле 3-й часткі 293 артыкула Крымінальнага кодэксу — у навучанні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Вядома, што гэта студэнт БНТУ Іван Кавальчук, былы студэнт гістфаку БДУ Яўген Палтаржыцкі, маладафронтавец Сяргей Стрыбульскі, менеджар па продажах Аляксей Абрамаў, былы ўдзельнік "Белага легіёна" Андрэй Бяляўскі.

Па гэтым абвінавачанні ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі