Па справе аб карагодах на скрыжаванні ў Брэсце праходзяць 20 падазраваных

Па справе аб карагодах на скрыжаванні ў Брэсце праходзяць 20 падазраваных

20 чалавек праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе пра блакаванне скрыжавання бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 

Падзеі адбыліся 13 верасня. Калона пратэстоўцаў у Брэсце выйшла на праезную частку дарогі на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Пратэстоўцы спявалі песні, вадзілі карагоды, пакуль не прыехаў вадамёт. Потым сілавікі сталі затрымліваць дэманстрантаў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). За гэтыя дзеянні пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Аднаго з падазраваных следчыя ўзялі пад варту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі