Па смерці парасятаў у Баранавіцкім раёне пачалі крымінальную справу

Пракуратура Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці пачала крымінальную справу па факце смерці больш як дзвюх тысяч парасятаў на свінакомплексе "Ўсходні". Пра гэта "Інтэрфаксу" распавяла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук. У пракуратуры кажуць, што спрычынай падзяжу і змушанага забою больш як 2,1 тыс. парасятаў сталі асфіксія, цеплавы ўдар і вострая сардэчная недастатковасць, якая развілася з-за таго, што спынілася праца сістэмы вентыляцыі. Папярэдняя сума шкоды — больш за 180 млн рублёў. .

Падчас папярэдняга расследавання ўсталёўваецца прычына адключэння электраэнергіі, з-за чаго некалькі гадзін не працавала вентыляцыйная сістэма ў двух будынках комплексу, дзе загінулі парасяты, і па чыёй віне гэта адбылося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі