Па новым законе аб аднапольных шлюбах першай ажанілася ісландскі прэм'ер

Новы закон, які дазваляе аднаполыя шлюбы, прынялі ў Ісландыі. Адной з першых выпрабавала яго на сабе ісландская прэм’ер-міністр Ёханне Сігурдардацір, якая ажанілася са сваёй сяброўкай ― пісьменніцай і журналісткай Янінай Леасдацір. Дагэтуль аднаполыя партнёры ў Ісландыі маглі знаходзіцца толькі ў грамадзянскім саюзе, які не разглядаўся як сапраўдны шлюб. Цяпер – іх правы цалкам роўныя з гетэрасэксуальнымі парамі.

Раней за Ісландыю, аднаполыя шлюбы ўжо легалізавалі ў Аргенціне, Мехіка, Партугаліі, Бельгіі, Канадзе, Іспаніі, Галандыі,Нарвегіі, Паўднёвай Афрыцы, Швецыі і ў некаторых амерыканскіх штатах. Дарэчы, сама прэм’ер-міністр Ісландыі стала першым у свеце кіраўніком краіны, які не хаваў сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, перадае Newsru.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі