Па колькасці пакупнікоў зямлі ў Польшчы беларусы зраўняліся з французамі

Па колькасці пакупнікоў зямлі ў Польшчы беларусы зраўняліся з французамі

Па колькасці пакупнікоў зямлі ў Польшчы беларусы зраўняліся з французамі — па 13. Праўда, плошча зямлі, якую летась набылі беларусы па дазволах польскага МУС, складае толькі каля 1 гектара. Французы ж купілі 138 га, інфармуе "Ежедневник".

Найбольш актыўна набывалі ў мінулым годзе зямлю ў Польшчы грамадзяне Украіны. Польскае міністэрства ўнутраных спраў выдала ім 59 дазволаў для набыцця толькі каля 20 гектараў. Грамадзяне Нямеччыны атрымалі 36 дазволаў, купілі 78 га, грамадзяне Нідэрландаў — 15 дазволаў на 484 гектараў.

Агулам у Польшчы ў 2014 годзе выдалі 271 дазвол на набыццё каля 1 тысячы гектараў зямлі.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі