Па факце здарэння ў цырку-шапіто ў Заслаўі распачалі крымінальную справу

Па факце здарэння ў цырку-шапіто ў Заслаўі распачалі крымінальную справу

Па факце здарэння ў цырку-шапіто “Сірыус” у Заслаўі ў адносінах яго дырэктара распачалі крымінальную справу, артыкул — “аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі” (ч. 1 арт. 338 КК). Увечары ў чацвер, 7 верасня, падчас рассадкі людзей там абрынуліся канструкцыі глядацкай трыбуны, былі траўмаваныя 6 чалавек (двое з іх — непаўнагадовыя), у тым ліку і цяжарная жанчына. На сённяшні дзень у бальніцы знаходзіцца толькі 62-гадовая жанчына (яе плануюць выпісаць на наступным тыдні), паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

На месцы здарэння працавалі эксперты, следчыя, ратавальнікі, праводзіцца “комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў”. Следства вывучае дакументацыю па вырабе і эксплуатацыі цыркавога абсталявання, трыбун, па забеспячэнні тэхнікі бяспекі.

Як стала вядома, большасці гледачоў ужо вярнулі грошы за білеты.

Па факце здарэння ў цырку-шапіто ў Заслаўі распачалі крымінальную справу
Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі