Па даўжыні пенісаў беларусы абышлі расіян і ўкраінцаў, саступілі грузінам

Замеры палавых органаў мужчын 113 краін свету Рычард Лін апублікаваў у часопісе Personality and Individual Differences.



Высветлілася, што ў параўнанні з мінулым годам паказчыкі некалькі змяніліся. Сярэдняя даўжыня пеніса ўкраінскіх мужчын складае 13,97 см, у расіян за апошні год паказчыкі палепшыліся на 0,09% і цяпер сярэднестатыстычны вынік складае 13,3 см.



Сярод жыхароў былога СССР лідарамі па даўжыні пенісаў з'яўляюцца грузіны (16 см), у сярэднестатыстычнага жыхара Беларусі даўжыня пеніса — 14,63 см.



Адзначым, што ў амерыканскіх мужчын — 13 см, у мінулым годзе было 12,9 см. У ліку лідараў па-ранейшаму афрыканцы. Паводле дадзеных даследавання, самы доўгі палавой член — у жыхароў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (18,03 см). На другім месцы апынуліся эквадорцы (17,8 см), на трэцім — жыхары Ганы (17,3 см).



Калі ў мінулым годзе першымі сярод еўрапейцаў былі венгры (16,1 см), то зараз іх пацяснілі ісландцы (16,5 см). Самымі кароткія палавыя члены — ў румынаў (12,7 см). Жыхары Вялікабрытаніі ў сярэднім маюць пенісы па 14 см, французы — 13,5 см. Сярэдняя даўжыня члена ў Італіі і Нідэрландах — 15,74 сантыметра, у Швецыі — 14,98 см, у Грэцыі — 14,73 см, у Нямеччыне — 14,48 см.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі