Вы тут

Па цэнзуры СМІ Беларусь абагнала Кубу

pixabay.com

Беларусь увайшла ў першую дзясятку краін з самай жорсткай цэнзурай СМІ. Адпаведны рэйтынг склала міжнародная няўрадавая арганізацыя Камітэт абароны журналістаў. 

Наша краіна займае дзявятае месца — паміж Экватарыяльнай Гвінеяй (8) і Кубай (10). 

Характарызуючы сітуацыю ў Беларусі, складальнікі рэйтынгу згадваюць перыядычныя арышты журналістаў, пагромы рэдакцыяў. 

"У рамках нядаўніх заканадаўчых мер па ўзмацненні жорсткасці кантролю над лічбавымі СМІ ўрад у 2018 годзе ўхваліў законапраект аб "фэйкавых навінах" і прыняў папраўкі да Закону аб СМІ, якія зрабілі больш жорсткім кантроль над навінавымі сайтамі і сацыяльнымі сеткамі. Паводле справаздачы "Свабода прэсы" няўрадавай арганізацыі Freedom House, урад мае паўнамоцтвы ажыццяўляць нагляд за інтэрнэт-правайдарамі (ISP), вызначаць стандарты інфармацыйнай бяспекі, праводзіць лічбавае назіранне за грамадзянамі і кіраваць даменамі верхняга ўзроўню ў Беларусі", — адзначаецца ў дакуменце.

Згадваюць складальнікі рэйтынгу і леташнюю "справу БЕЛТА", па якой адбыўся шэраг ператрусаў у рэдакцыях, а потым была асуджаная галоўрэд партала TUT.by Марына Золатава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.