Па-беларуску навучаюцца 21,5 % школьнікаў Беларусі

Па-беларуску ў Беларусі навучаюцца 21,5 % школьнікаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай школы” Алесь Лозка. Паводле яго словаў, колькасць беларускамоўных школаў і класаў памяншаецца.

Напрыклад, калі ў 1993-94 навучальным годзе па-беларуску навучаліся 76 % першакласнікаў, то ў мінулым толькі 18,6 %. Адпаведныя паказчыкі па Мінскай вобласці – 92,6 % і 31,9 %, па Мінску – 58,6 % і 2,2 %.

“Штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных колаў па ўсёй краіне, асабліва падае іх колькасць на вёслы”, - адзначыў А.Лозка. Найгоршая сітуацыя с беларускамоўнымі школамі і класамі – ва ўсходніх Магілёўскай і Гомельскай абласцях і сталіцы, дзе працуе усяго 4 беларускамоўныя школы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі