Па асаблівай прыкмеце: мазырская міліцыя знайшла падазраванага ў згвалтаванні

Па асаблівай прыкмеце: мазырская міліцыя знайшла падазраванага ў згвалтаванні

Аператыўнікі з Мазырскага РАУС знайшлі падазраванага ў абрабаванні крамы і згвалтаванні прадавачкі. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, дапамагла ў гэтым асаблівая прыкмета, якую меў меркаваны злачынца.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю: у адну з вясковых крамаў прыйшоў мужчына, напаў на прадавачку і стаў учыняць з ёй “гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару”, патрабуючы аддаць яму выручку. Жанчына сказала, дзе ляжаць грошы. Тады зламыснік забраў 700 рублёў і знік.

Пацярпелая запомніла, што ў гвалтаўніка не было фалангі на ўказальным пальцы левай рукі і дзякуючы гэтай прыкмеце мужчыну даволі хутка знайшлі. Адзін з аператыўнікаў, які мае шматгадовы стаж, прыгадаў, што ў суседняй вёсцы жыве мужчына, неаднаразова судзімы за разбой, а частку пальца ён страціў падчас працы на дрэваапрацоўчым станку.

Падазраванага затрымалі. Знайшліся сведкі, якія бачылі яго ля вясковай крамы ў дзень нападу. Цяпер на мужчыну завялі дзве крымінальныя справы.

Па асаблівай прыкмеце: мазырская міліцыя знайшла падазраванага ў згвалтаванні

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі