П. Кур'яновіча за патрабаванне свабоды Тыбету на 15 сутак адправілі за краты

На 15 сутак арышту асуджаны актывіст моладзевай ініцыятывы "Джынс за свабоду" Павел Кур'яновіч. Яго затрымалі 17 сакавіка каля будынка кітайскай амбасады ў Мінску, інфармуе Радыё Свабода. Некалькі маладых людзей наладзілі несанкцыянаваны пікет, яны трымалі расцяжку з надпісам на англійскай мове "Свабоду Тыбету" і бел-чырвона-белы сцяг.

Агулам пра разгоне пікету былі затрыманыя два чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі