Озі Осбарн выйграў судовы працэс супраць таблоіда Daily Star

Озі Осбарн выйграў судовы пазоў супраць газеты, якая сцвярджала, што з-за яго праблем са здароўем цырымонія ўручэння ўзнагарод Brit Awards была пад пагрозай зрыву, паведамляе Sky News. Артыкул пад назвай Ozzy's Freak Show, быў апублікаваны брытанскім таблоідам Daily Star у лютым, неўзабаве пасля таго, як колішні саліст Black Sabbath разам з жонкай Шэран і дзецьмі Джэкам і Кэлі выступіў на Brit Awards у якасці вядучага.

У артыкуле сцвярджалася, што незадоўга да пачатку цырымоніі ўзнагароджання Осбарн двойчы падаў і арганізатарам давялося тэрмінова разгледзець магчымасць яго шпіталізацыі.

Акрамя таго, Daily Star пісала, што Осбарн вымушаны быў перамяшчацца на электрычнай каталцы. Ён таксама нібыта настаяў на тым, каб арганізатары мерапрыемства прадугледзелі для яго сядзячае месца, якім ён мог бы карыстацца ў выпадку стомленасці падчас цырымоніі.

Пазоў аб паклёпе, пададзены Осбарнам супраць выдавецкай кампаніі Express Newspapers, разглядаўся Высокім судом Англіі і Ўэльса ў Лондане.

Па выніках разгляду Daily Star вымушаная была прызнаць, што апублікаваныя ёй звесткі пра Осбарна былі "абсалютна лжывымі", і юрыст Кейт Уілсан ад імя газеты прынесла музыку прабачэнні.

Неназваная сума кампенсацыі, якую абавязаная выплаціць Express Newspapers, будзе перададзеная ўзначаленай Шэран Осбарн дабрачыннай арганізацыі Colon Cancer Program. Акрамя таго, Express Newspapers абавязаная пакрыць судовыя выдаткі музыкі.

Фота: www.etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі