Олівер Стоўн здыме фільм аб прэзідэнце ЗША

Ролю Джорджа Буша выканае Джош Бролін, які нядаўна зняўся ў фільме «Старым тут не месца».

Па словах рэжысёра, Бролін выглядае «лепш, чым Буш, але валодае падобнай харызмай, якую амерыканцы атаесамляюць з прэзідэнтам ЗША».

Гэта не першая карціна Стоўна, прысвечаная вядомым асобам. Олівер зняў фільм, які аспрэчвае афіцыйную версію забойства Джона Кенэдзі «Джон Ф. Кенэдзі. Стрэлы ў Даласе», за які атрымаў тры намінацыі на «Оскар».

Таксама на рахунку рэжысёра карціна «Doors» пра Джыма Морысана і стужка «Аляксандр», прысвечаная Аляксандру Македонскаму. Летась Стоўн хацеў зняць фільм аб прэзідэнце Ірана, але яго не пусцілі ў краіну за тое, што Стоўн з'яўляецца жыхаром ЗША.

Карціна пра цяперашняга прэзідэнта Штатаў павінна здзівіць як яго прыхільнікаў, так і тых, хто не любіць Буша.

Мэтай рэжысёра з'яўляецца сумленны партрэт Джорджа Буша-малодшага. Акцэнт у карціне зроблены на маладыя гады прэзідэнта, на яго адносіны з бацькам і на яго веру ў Бога.

Фота: www.ng.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі