Офіс Святланы Ціханоўскай збірае канферэнцыю беларусаў свету

Офіс Святланы Ціханоўскай збірае канферэнцыю беларусаў свету

Офіс Святланы Ціханоўскай збірае канферэнцыю беларусаў свету. Яна пройдзе ў Вільні 24-25 верасня з удзелам прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацый. Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, у мерапрыемстве паўдзельнічаюць Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Каардынацыйная рада. Будзе абмеркавана найперш каардынацыя паміж ініцыятывамі і дэмакратычнымі сіламі, а таксама розныя праекты. Іх мэта — узмацненне дапамогі беларусам унутры краіны і пашырэнне эканамічнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Канферэнцыя будзе адбывацца ў "гібрыдным фармаце": частка яе дэлегатаў паўдзельнічае анлайн, іншыя — афлайн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі