The Offspring абвясцілі даты турнэ з непрыстойнай назвай

У аўторак амерыканскі панк-гурт The Offspring абвясціў даты гастроляў па гарадах ЗША, перадае агенцтва Reuters. Гэта першая серыя канцэртаў калектыва ў Паўночнай Амерыцы пасля амаль чатырохгадовага перапынку. Турнэ пад назвай "The Shit Is Fucked Up" пачнецца 15 траўня ў Нашвіле, штат Тэнесі, і завершыцца 18 ліпеня ў Памана-Біч  у Фларыдзе. На афіцыйным сайце гурта размешчаны прыкладны расклад канцэртаў, музыканты паабяцалі інфармаваць аб усіх зменах.

The Offspring сфармаваліся ў 1986 годзе, а праз тры гады з'явіўся іх аднайменны дэбютны альбом. Да гэтага моманту яны запісалі ўсяго восем студыйных альбомаў, апошні з якіх, "Rise And Fall, Rage And Grace", выйшаў у чэрвені 2008 года і заняў дзясятае месца ў хіт-парадзе Billboard 200.

Фота: www.openspace.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі