Oasis збіраецца падарыць песню сваім прыхільнікам

Кожны, хто замовіць кружэлку "Dig Out Your Soul" у інтэрнэт-краме iTunes, здолее бясплатна запампаваць кампазіцыю "I Believe In All".  Паводле паведамлення NME, бонусная кампазіцыя была запісаная падчас рэкард-сесій для "Dig Out Your Soul", але ў выніковы трэк-ліст альбому не патрапіла.

Акрамя гэтай кампазіцыі, пры замове новага альбому прыхільнікі Oasis адразу атрымаюць кампазіцыю "Falling Down", якая, у адрозненні ад бясплатнай песні, на кружэлку патрапіла.

Музыкі Oasis раней заявілі, што ў Сетцы будуць прадавацца дзве версіі альбому: "простая" і "поўная". Апошняя будзе адрознівацца ад "простай" дадатковымі матэрыяламі пра працэс запісу "Dig Out Your Soul".

Адзначым, што зараз Oasis часова спынілі канцэртную дзейнасць з-за траўмаў гітарыста Ноэля Галахера, атрыманых у выніку нападу падчас канцэрту ў Таронта ў пачатку верасня. Музыкі перанеслі тры канцэрты ў Еўропе.

Фота: www.myspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі