Нямецкія чыгуначнікі спынілі забастоўку

Супрацоўнікі чыгунак Нямеччыны ў ноч з пятніцы на суботу спынілі 62-гадзінны страйк, які прывёў да транспартнага калапсу ў шматлікіх гарадах краіны, паведамляе AFP. Чыгуначнікі, якія часова спынілі страйк, пагражаюць працадаўцу працянам акцыі на наступным тыдні. У выпадку, калі Deutsche Bahn не выступіць з сустрэчнымі прапановамі і не паспрабуе ўрэгуляваць сітуацыю, страйк можа працягнуцца да Ражджаства.

Аднак кіраўніцтва карпарацыі заявіла, што новых прапаноў прафсаюзу чыгуначнікаў рабіць не збіраецца. Акцыя пратэсту была ініцыяваная прафсаюзам GDL. Супрацоўнікі чыгункі запатрабавалі ад працадаўцы павелічэння зарплаты больш чым на 30%.

Лідэры прафсаюза, агучваючы патрабаванні, спаслаліся на тое, што нямецкія машыністы атрымоўваюць меншую заработную плату, чым іх калегі ў іншых еўрапейскіх краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі