Вы тут

Нямецкі ўніверсітэт спыняе партнёрскія адносіны з БДУІР

Універсітэт Пфорцхайма

Універсітэт Пфорцхайма ў Германіі спыняе партнёрскія адносіны з Беларускім дзяржунівресітэтам інфарматыці і радыёэлектронікі. Прычынай такога рашэння стаў пераслед студэнтаў і выкладчыкаў у Бдуір, паведамляе  ініцыятыва "Сумленныя людзі".

У БДУІР адлічылі 18 студэнтаў на палітычных прычынах. 2 студэнты прызнаны палітвязнямі. Таксама праз палітыку было звольнена 6 выкладчыкаў. Яшчэ 57 атрымалі вымовы або заўвагі.

Пагадненне аб супрацы паміж універсітэтам Пфорцхайма і БДУІР дзейнічала 10 гадоў. 

Раней рашэнне замарозіць адносіны з беларускімі партнёрамі прынялі ў Енскім і Брэменскім універсітэтах Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.