Нямецкі часопіс напісаў пра “сабаку-Пуціна” (фота)
Нямецкі часопіс Focus абразіў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У артыкуле, прысвечаным канцлеру Ангеле Меркель, ёсць такі сказ: “Вядома, яна баіцца сабакі Пуціна, але яна дакладна не баіцца сабакі-Пуціна”. “Эфектнай гульнёй слоў” ад нямецкага журналіста абурылася пасольства Расіі ў Германіі. Яно лічыць учынак выдання “безгустоўным” і “дурным” ды чакае рэакцыі начальніка аддзела прэсы і інфармацыі ва ўрадзе Германіі, інфармуе РІА “Новости”.
Фота: ntv.ru