Нямецкая разведка сабрала інфармацыю пра неанацыстаў, якія ваююць на баку Расіі

Нямецкая разведка сабрала інфармацыю пра неанацыстаў, якія ваююць на баку Расіі

Нямецкая разведка сабрала інфармацыю пра "правых экстрэмістаў і неанацыстаў", якія ваююць на баку Расіі ва Украіне. У канфідэнцыйным дакладзе BND, на які спасылаецца Der Spiegel, згадваюцца групы "Русіч" і "Імперскі легіён". Яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях яшчэ ў 2014-м, працягваюць ваяваць і ў 2022 годзе. Пра колькасць іх удзельнікаў не паведамляецца. Сцвярджаецца, што кіраўнік "Імперскага легіёна" Дзяніс Гараеў сёлета быў паранены ва Украіне, а яго намеснік Дзяніс Някрасаў загінуў пад Ізюмам.

У дакладзе падкрэсліваецца, што супрацоўніцтва Узброеных сіл Расіі з неанацысцкімі групоўкамі робіць абсурднай ідэю пра "дэнацыфікацыю" Украіны, якую 24 лютага аб'явіў Уладзімір Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі