Нямеччына не прызнае ўдзелу ў падрыхтоўцы "дзяржаўнага перавароту"

абвінавачанне ў тым, што Нямеччына дапамагала рыхтаваць дзяржаўны пераварот у Беларусі.

Такія абвінавачанні з'явіліся на старонках дзяржаўнай газеты "Советская Белоруссия", якая апублікавала ў двух нумарах артыкул "За кулісамі адной змовы". Аснову матэрыялу, як сцвярджаецца, склалі перададзеныя па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі "некаторыя рассакрэчаныя дакументы аб падзеях 19 снежня".

"Няма ніякіх сумневаў, што да падзеяў 19 снежня прыклалі руку ў першую чаргу спецслужбы Польшчы і Нямеччыны, якія спланавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП, якая згодна з планам павінна была стаць "Новай апазіцыйнай сілай", здольнай змяніць уладу ў краіне", — гаворыцца ў артыкуле.

"За кулісамі адной змовы" перадрукавалі іншыя дзяржаўныя газеты краіны — "Рэспубліка", "Звязда" і "Народная газета".

Пешке адзначыў, што гэта абвінавачанне вызначыў нават не "афіцыйны беларускі бок", а "орган беларускай прэсы", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі