Няма — навучым: дзе шукаць афіцэрскія кадры пасля сыходу Лукашэнкі?

Беларускія дабраахвотнікі / t.me/belwarriors

 
Беларускія дабраахвотнікі / t.me/belwarriors  

За межамі Беларусі трэба навучаць не толькі шараговых салдатаў, але і афіцэраў. Такія кадры спатрэбяцца падчас пераменаў у Беларусі, пагаджаюцца эксперты ў размове з Еўрарадыё.  

“Абсалютна правільная ідэя. Я бы назваў гэта Нацыяльная гвардыя — такая народная армія, — кажа ваенны эксперт Міхайла Самусь. —  Сутнасць такая: афіцэраў ужо трэба рыхтаваць, трэба рыхтаваць касцяк і фармаванне першых падраздзяленняў. Так як час ідзе вельмі хутка. Калі трэба будзе гаварыць пра навядзенне парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, навядзенне законнага парадку і знішчэнне рэжыму Лукашэнкі, то без такіх структураў будзе гэта рабіць вельмі цяжка".

Самусь прапануе змадэляваць сітуацыю: “Лукашэнка знікае — яго схапілі іншапланяцяне, Расія пераможаная і дэмакратычныя сілы вяртаюцца ў Беларусь. Але ж застаюцца тыя ж самыя КДБ, тыя ж самыя ўзброенныя сілы, той самы генералітэт. Дзе будуць брацца кадры? Трэба ж будзе праводзіць люстрацыю. Трэба ўжо рыхтаваць закон пра люстрацыю. Калі яе правядзеце, то можа такое здарыцца, што не будзе вартых генералаў, афіцэраў і іншых кіраўнікоў. Ураду Ціханоўскай трэба ўжо да гэтага рыхтавацца”.

Калі мы кажам пра перспектывы пераменаў у Беларусі, то на сённяшні дзень тое, што мы можам рабіць, гэта рыхтавацца да гэтых пераменаў, працягвае палітолаг Павел Усаў:

“Дзеля таго, каб перамены прайшлі паспяхова, каб не было перыяду хаосу, калапсу, бо прыйдзецца кімсьці замяняць гэты склад — ад вайскоўцаў да сярэдняга следчага апарату. Пытанне наступнае: а кім замяніць? Два гады мы існуем у стане доўгатэрміновай барацьбы за межамі Беларусі. Мы не маем сур’ёзнага ўнутранага ўплыву на тое, што адбываецца.

Добра, калі праз год адбудуцца перамены — на хвалі постваеннага аптымізму. А калі пройдуць 5 год? За 5 год можна падрыхтаваць шмат людзей: ад студэнтаў першага курсу да людзей, якія ўжо маюць нейкія кваліфікацыі”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі