"Няма краіны для старых" адкрыла "оскараўскі сезон"

Фільм "Няма краіны для старых" (No Country for Old Men) братоў Коэнаў атрымаў узнагароду Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за 2007 год. "Няма краіны для старых" названы лепшым фільмам года і стаў пераможцам у катэгорыях "лепшы падбор акцёраў" і "лепшы адаптаваны сцэнар".

Лепшым рэжысёрам названы Цім Бэртан за фільм "Суіні Тод, маньяк-цырульнік".

Узнагарода лепшаму выканаўцу галоўнай ролі была прысуджаная Джорджу Клуні за фільм "Майкл Клейтан", а найлепшай актрысай стала Джулі Крысці за "Удалечыні ад яе".

Нагадаю, што ўзнагароды Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША адчыняюць "оскараўскі сезон".

Акцёры і фільмы, якія іх атрымалі, у большасці выпадкаў уваходзяць у лік прэтэндэнтаў на "Оскара".

13 снежня "оскараўскі сезон" працягне "Залаты глобус" - узнагарода галівудскай асацыяцыі замежнай прэсы.

Фота: www.toxicshock.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі