Някляеў прасіў кіраўніцтва Польшчы пагаварыць з Мядзведзевым пра Беларусь

Падчас сустрэчы 19 лістапада намеснік міністра замежных спраў Польшчы Генрых Літвін і кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў дамовіліся з дапамогай кіраўніцтва Польшчы яшчэ раз прыцягнуць увагу прэзідэнта Расіі да сітуацыі з беларускімі выбарамі.
Някляеў: "Мы хацелі б, каб праблема выбараў у Беларусі, стала тэмай для абмеркавання на перамовах Мядзведзева з кіраўніцтвам Польшчы. На перамовах гэтых будуць прысутнічаць і іншыя кіраўнікі Еўрасаюза. І гэта было б важна – каб гэты мэсідж пайшоў да кіраўніка Расіі і адсюль".

Па словах Някляева, яны разам з Літвіным не здолелі прыдумаць, як супрацьстаяць датэрміноваму галасаванню на выбарах у Беларусі, як прымусіць беларускія ўлады адмовіцца ад правядзення масавага датэрміновага галасавання. А менавіта датэрміновае галасаванне, кажа ён, дасць магчымасць для фальсіфікацый на карысць кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. Таму цяпер усе спадзяванні на Расію. І на грамадзян Беларусі, якіх кандыдаты будуць прасіць не хадзіць галасаваць датэрмінова.

Дарэчы, па словах Някляева, сам ён з візітам у Маскву бліжэйшым часам не збіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі