N.R.M., Akute, Neuro Dubel, “Палац” ды іншыя павіншавалі :B:N: з 15-годдзем

26 лістапада ў мінскім клубе Re:Public адбудзецца юбілейны канцэрт гурта :B:N:, прысвечаны 15-годдзю каманды. Спецыяльныя госці: Аляксандр Памідораў, Алег Хаменка, Аляксандр Кулінковіч. Адмыслова пад імпрэзу лідары знакамітых беларускіх гуртоў N.R.M., Akute, Neuro Dubel, “Палац”, PomidorOFF, РСП, “Мутнаевока” ды іншых запісалі відэазвароты з віншаваннямі і запрашэннямі на канцэрт.

Квіткі: 120 000 (танцол, першыя 100), 150 000 (танцол, папярэдне), 170 000 (танцол, у дзень канцэрта), 180 000 (месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак). Месцы продажу квіткоў: каса клуба Re:Public, ГЦ "Купалаўскі" (пав. 19), ГЦ "Рыга" (пав. 18), пераход ст. метро пл. Якуба Коласа. Даведкі: +375 29 6490888, +375 29 1103535.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі