Новыя ўлады Крыму просяць Расію аб дапамозе

Пра гэта паведамляе УНІАН са сасылкай на Крымскае інфармацыйнае агенцтва. Новы кіраўнік Крыму звярнуўся да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з просьбай аб дапамозе. У экстраным паведамленні Аксёнава гаворыцца: “Нягледзячы на дамоўленасці, дасягнутыя з цэнтральнай уладай, аб недапушчальнасці прызначэння кіраўнікоў сілавых структураў без узгаднення з Вярхоўнай Радай АКР, парушэннем нормаў Канстытуцыі АРК, зацверджаныя Законам Украіны і Законам Украіны “Аб міліцыі”, учора, 28 лютага, начальнікам Глаўка крымскай міліцыі быў прызначаны Аўруцкі Ігар Мікалаевіч. Гэтае прызначэнне, а таксама наяўнасць на тэрыторыі аўтаноміі невядомых узброеных груп, баявой тэхнікі і няздольнасць сілавых структур, размешчаных у АРК, эфектыўна кантраляваць сітуацыю на тэрыторыі рэспублікі, узніклі беспарадкі з прымяненнем агнястрэльнай зброі”.



Гэта стала падставай для Сяргея Аксёнава часова падпарадкаваць сабе войска, флот, міліцыю, МНС, памежнікаў і падатковую. Усім камандзірам ён загадвае выконваць толькі ягоныя загады, нязгодных просіць пакінуць службу.



“Улічваючы вышэйсказанае, разумеючы сваю адказнасць за жыццё і бяспеку грамадзян, я звяртаюся да Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб аказанні дапамогі ў захаванні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым”, — гаворыцца ў паведамленні Аксёнава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі