Новым прэзідэнтам Турцыі стаў ісламіст

Новым прэзідэнтам Турцыі сёння абраны адзіны кандыдат Абдулах Гюль, які дагэтуль займаў пост міністра замежных спраў краіны.

Яго кандыдатуру ў трэцім туры галасавання падтрымаў парламент, які згодна з турэцкім заканадаўствам абірае кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, у выніку папярэдніх двух галасаванняў Гюль не змог набраць неабходныя дзве трэці галасоў дэпутатаў.

Новы прэзідэнт быў кандыдатам ад ісламскай Партыі справядлівасці і развіцця. Турэцкае войска, якое з'яўляецца адной з галоўных сіл на палітычнай арэне краіны і лічыцца асноўным абаронцам свецкай дзяржавы, неаднаразова заяўляла, што не дапусціць змены свецкага статусу турэцкай дзяржавы.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі