Новы трэнер зборнай Беларусі па хакеі будзе прызначаны да пачатку снежня

Пра гэта заявіў кіраўнік Федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў, перадае прэс-служба ФХРБ.
"Гаворачы адкрыта, рашэнне Хэнлана не стала для мяне велізарнай нечаканасцю. Яшчэ напярэдадні памочнік Хэнлана Ўладзімір Цыплакоў папрасіў аб адстаўцы, што, безумоўна, трохі насцярожыла. Не думаю, што сыход Хэнлана можа адмоўна адбіцца на гульні зборнай — у нацыянальнай камандзе гуляюць досыць кваліфікаваныя хакеісты. З новым галоўным трэнерам мы, хутчэй за ўсё, вызначымся да пачатку снежня", — сказаў канадскі спецыяліст.

Нагадаем, пра сваю адстаўку Глен Хэнлан паведаміў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам Федэрацыі хакея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі