Новы генплан Мінска абмяркуюць з грамадскасцю

Праект адкарэктаванага генеральнага плана Мінска пройдзе грамадскае абмеркаванне. Пра гэта паведамілі ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.
Узяць удзел у абмеркаванні змогуць усе, хто жыве ў нашай краіне. А
азнаёміцца з матэрыяламі праекту можна з 21 па 30 верасня ў памяшканні
прадпрыемства "Мінскграда" на вуліцы Камсамольская, 8.

Свае прапановы і
заўвагі можна будзе адсылаць сталічным уладам.

Як інфармуе БЕЛТА,
паводле новага генплана, будзе працягнута будаўніцтва жылля, дарог,
транспартных развязак, парковак і месцаў масавага адпачынку
насельніцтва.

Таксама ў дакуменце закладзена ўзвядзенне індывідуальных
пасёлкаў за МКАД, будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў.