Новы фільм пра The Beatles выйдзе летам

Поўнаметражны дакументальны фільм пра гурт The Beatles, які распавядае гісторыю стварэння альбома "Love", з'явіцца на DVD 24 чэрвеня, паведамляецца на афіцыйным сайце калектыву. Права на распаўсюджванне фільма былі набытыя EMI Music. Дакументальны фільм пад назвай "All Together Now" расказвае пра супрацоўніцтва былых удзельнікаў The Beatles з канадскай цыркавой трупай Cirque du Soleil.

Вынікам гэтага супрацоўніцтва стаў альбом "Love", які выйшаў у 2006 годзе, а таксама цыркавая пастаноўка з аднайменнай назвай.

Агульная працягласць фільма складзе 128 хвілін. Апроч таго, у яго траяць інтэрв'ю Пола Макартні, Рынга Стара і Ёка Она, а таксама першыя рэпетыцыі самога спектакля ў тэатры гатэля Mirage у Лас-Вегасе.

Фота: www.arbour.night.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі