Новы амбасадар Вялікабрытаніі Розмары Томас прыбудзе ў Беларусь 16 верасня

Ужо на наступны дзень дыпламатка прыступіць да працы. Найджэл Гулд-Дэвіс, які ўзначальваў дыпмісію са жніўня 2007 года, пакінуў Беларусь у пачатку верасня ў сувязі з заканчэннем тэрміну дыпламатычных паўнамоцтваў.

Як інфармуе БелаПАН, Розмары Томас — кар'ерны дыпламат. Супрацоўнік МЗС Вялікабрытаніі з 1991 года.

У розны час працавала ў аддзеле па падрыхтоўцы саміта Еўропа — Азія і аддзеле Расіі дэпартамента Ўсходняй Еўропы.

 Затым працавала ў Адэсе саветнікам па сувязях з грамадскасцю і прэсай місіі ЕС па прыгранічнай дапамозе Малдове і Ўкраіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі