Новы альбом "Тартака" выкладзены ў Сеціве

Увесь 2009-ты год украінскі гурт “Тартак” планаваў выдаць альбом “Опір Матеріалів”, які прыхільнікі чакалі ўжо тры гады. Аднак з-за розных абставін здзейсніць задуму не атрымалася: спачатку студыя гуказапісу затрымала матэрыял, потым вакалісту гурта Сашку Палажынскаму з-за праблем з дыкцыяй, якия ўзніклі з-за брэкетаў, давялося перапісваць усю вакальную партыю альбома. Калі ўсё было зроблена, ніхто з рэкордынгаў не прапанаваў музыкам”Тартака” годных ўмоў, пасля чаго было вырашана проста выканаць абяцанае фэнам і выкласці альбом у інтэрнэт.

“Мы паабяцалі, што выпусцім альбом напрыканцы 2009-га года, - распавядае Сашко Палажынскі. – Аднак паколькі ніхто з рэкордынгаў да канца году не даў нам пэўнага адказу, мы вырашылі, што трэба выконваць абяцанні, якія мы далі аматарам нашай музыкі. Таму 31-га снежня ў навагоднюю ноч мы выклалі наш новы альбом “Опір Матеріалів” на сайце “Тартака” у інтэрнэце”.

Спампаваць альбом можна бясплатна. Аднак музыкі не супраць атрымаць дабрачынны грашовы дывідэнд за сваю творчасць.

Фота: www.tartak.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі