Новы альбом IQ48 назавуць прыхільнікі

Днямі гурт IQ48 вярнуўся з Запарожскага краю, дзе разам з малдаўскім калектывам Zdob si Zdub і украінцамі "Бумбокс" быў хэдлайнерам літаратурна-музычнага андэграўнднага фестывалю "День Незалежності з Махном". Уражаныя гучаннем фестывальных выступоўцаў і ўспрыманнем украінскай публікі, хлопцы пачалі рыхтавацца да прэзентацыі свайго другога па ліку альбома.
Паводле словаў гітарыста калектыву Яўгена Бузоўскага, матэрыял для альбому цалкам запісаны і знаходзіцца ў стадыі звядзення. Праблема ў тым, што яго прэзентацыя будзе ўжо ў канцы кастрычніка, а канчатковай назвы ён так і не атрымаў.

Яўген дадаў, што самі музыкі прыдумалі некалькі варыянтаў, але так і не здолелі выбраць лепшы. "Напачатку было вырашана назваць дыск "Марсіяне", але такія монстры металу як "Братья Грим" ужо выдалі альбом з такой назвай".

Дадатковую складанасць для ўдзельнікаў акцыі складае і тое, што трэк-ліст новага дыску трымаецца ў сакрэце. Вядома толькі, што на альбом трапіла 12 кампазіцый і ўсе яны ўжо не раз гучалі на канцэртах.

Бонусам кружэлкі стануць 4 відэакліпы, у тым ліку зусім новыя на песні «Гэй наперад!» і «Я звар'яцела».

А зараз увага! Сваю назву для новага альбому гурта можа прапанаваць, зарэгістраваўшыся на сайце vkontakte.ru ў групе "IQ48 - здаровыя лосі". Альбо даслаць на e-mail калектыву [email protected].

Музыкі абяцаюць аўтару лепшага варыянту назвы саму кружэлку з аўтографамі і нейкі сакрэтны падарунак. Акрамя таго, пераможца атрымае два ганаровых квіткі на прэзентацыю альбому.

Нагадаем, папярэдні дэбютны альбом гурта IQ-48 «Вар'яты» быў выдадзены ў 2005 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі