Nouvelle Vague прэзентавалі новы альбом

Французскі гурт Nouvelle Vague прэзентаваў новы альбом а таксама новую канцэртную праграму Couleurs sur Paris (Колеры Парыжа). У сваім чацвёртым альбоме гэты арыгінальны кавер-бэнд засяродзіўся галоўным чынам на песнях з музычнай гісторыі Францыі.

У запісе шаснаццаці трэкаў былі задзейнічаныя сямнаццаць вакалістаў і вакалістак. Многія з іх узялі ўдзел у парыжскім шоў, на якім прагучалі хіты з рэпертуару Ману Чао, Noir Desir, The Sex Pistols, Bauhaus, Indochine і іншых.

Адной з запрошаных зорак, якія адзначыліся ў запісе альбома, стала і Ванеса Парадзі, яна выканала песню Weekend a Rome.



Tracklist:

01. Voila les anges (& Coeur de pirate)
02. L'aventurier (& Helena Noguerra & Louis Ronan Choisy)
03. Week end a Rome (& Vanessa Paradis)
04. P n p n (& Camille)
05. Marcia Baila (& Adrienne Pauly)
06. Anne cherchait l'amour ( & Julien Dore)
07. Ophelie (& Yelle)
08. So Young But So Cold (& Charlie Winston)
09. Sandy Sandy (& Soko)
10. Mala Vida (& Olivia Ruiz)
11. Ou veux tu qu'je r'garde (& Emily Loizeau)
12. Amoureux solitaires (& Hugh Coltman)
13. Two People In a Room (& Cocoon)
14. Sur ma mob (& Mareva Galanter)
15. Dereglee (& Melanie Pain)
16. Je suis deja parti (& Coralie Clement)
17. Oublions l'Amerique (Nadeah Miranda)
18. Les ailes de verre (& Jeanne Cherhal)

Фота: looserecord.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі